Перакладзі мяне, калі можаш

Дзень роднай мовы на факультэце міжкультурных камунікацый

21 лютага на факультэце міжкультурных камунікацый прайшла акцыя, прысвечаная сусветнаму Дню роднай мовы, – студэнты і выкладчыкі прынялі ўдзел у перакладчыцкай гульні, па умовах якой трэба было перакласці беларускія словы на рускую мову. Пры перакладзе ўдзельнікі гульні выкарыстоўвалі кантэкстуальную здагадку, аналізавалі марфалагічны склад слоў і слоўнікавыя дэфініцыі і ўвогуле з энтузіязмам і задавальненнем ставіліся да працэсу. Некаторыя словы былі для нашых перакладчыкаў лёгкімі, напрыклад, “гарбата” ці “суніцы”, але сустракаліся і даволі складаныя. Як бы вы пераклалі “гэбель”, “сачавіца” ці “імбрык”?

На развітанне ўдзельнікі пажадалі факультэту ўсяго найлепшага, добрага настрою, любіць родную мову і кахаць адзін аднаго!

Кахаем вас, ФМК♥



Обучение Мероприятия

События

18 мая 2016