Паэтычны вечар Кацярыны Масэ

15 кастрычніка а 18 гадзіне ў вольнай прасторы «Кто такой Джон Голт?» (па адрасе вул. Шорная, 20) адбудзецца паэтычны вечар студэнткі трэцяга курса ФМК Кацярыны Масэ.

Кацярына Масэ – беларуская паэтка, самая маладая сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэатка шматлікіх літаратурных конкурсаў, сталая госця на беларускай паэтычнай сцэне, аўтарка зборнікаў «Ліецца святло ў маё акно», «Двайковы код» і «Аўтакамунікацы… Я». 15 кастрычніка Кацярына зачытае свае вершы пад праніклівую музыку гітарыста Яўгена Нупрэйчыка.

«Мэта маёй імпрэзы, – адзначае Кацярына, – глыбокае духоўнае ўзаемадзеянне паэта і слухача. Не чакайце і не патрабуйце ад мяне грандыёзнага перфомансу – патрабуйце адкрытасці майго сэрца». Запрашаем усіх аматараў мастацтва далучыцца да чароўнай атмасферы вечара.



Творчество

События

18 мая 2016