Да Мiжнароднага дня роднай мовы

Правер сябе

Міжнародны дзень роднай мовы — свята, заснаванае ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Галоўная мэта гэтага свята — захаванне моўнай і культурнай шматстайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур.

Беларуская мова па багацці слоўнікавага складу не саступае многім іншым шырокараспаўсюджаным мовам. Такое багацце складаецца за кошт уласнабеларускіх слоў, а таксама запазычанняў з іншых моў. Спецыялісты, якія валодаюць многімі мовамі, могуць лёгка выявіць крыніцы запазычанняў. А мы прапануем вам нескладаны тэст, які дапаможа ўспомніць беларускія адпаведнікі вядомых іншамоўных слоў.

 

 

Дарэчы, пачуць гэтыя ды многія іншыя цікавыя беларускія словы, а таксама ацаніць майстэрства і прыгажосць мастацкага перакладу на беларускую мову можна будзе падчас кінапаказаў, якія будуць ладзіцца ў Мінску з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы. У кінатэатры "Масква" (пр. Пераможцау, 13) па-беларуску пакажуць вядомыя кінафільмы "Форэст Гамп" (22 лютага), "Хронікі Нарніі" (23 лютага) і "Таемнае жыццё Уолтэра Міці" (24 лютага). Квіткі можна набыць у касе кінатэатра або анлайн.

Выява: edu-grodno.by



Обучение

События

18 мая 2016