Мы рыхтаваліся да гэтага дня пяць год

Главное изображение на странице сайта МГЛУ
Студэнтка 509 гр. Іаанна Владыка дзеліцца ўражаннямі ад абароны дыпломных работ.

"Без перабольшвання, мы рыхтаваліся да гэтага дня пяць год, хаця асноўная праца прыйшлася, канешне, на апошні з іх. Без сумневу, я кажу пра абарону дыпломных работ. "Паважаны старшыня дзяржаўнай камісіі..." Усё жыццё праходзіць перад вачыма, пакуль ты стаіш перад кафедрай – нарэшце, ты на месцы лектара, і нарэшце ты зразумеў, як гэта цяжка. Першым заўсёды цяжэй за астатніх, а потым пачатковае напружанне сыходзіць, знаходзіцца месца і зычлівай усмешцы з "абодвух бакоў барыкад". Ды і якія там барыкады – ужо амаль калегі. Пасля пытанняў камісіі ты сам здзіўляешся, што так, аказваецца, валодаеш сваёй тэмай. З іншага боку для цябе раскрываюцца і аднакурснікі, якія "ціхушнічалі" два гады пра свае тэмы, а цяпер ты слухаеш іх, раскрыўшы рот. Бакалаўры! Гэта не толькі гучыць годна. І можа, цяпер яшчэ зусім і не адчуваецца гэты пройдзены за пяць год шлях, але вынік яго рэальны, і гэта не толькі твая пераплеценая работа на стале ў камісіі. Гэта – ты сам, якога ты сабе і ўявіць не мог на першым курсе".

Владыка Іаанна, гр.509, ФМК





События

18 мая 2016