70 год МДЛУ. Вiншаваннi з юбiлеем

Сяргей Новікаў, загадчык кафедры гісторыі, сусветнай культуры і турызму

Шаноўныя Сябры!

Што вынікае для кажнага з нас з таго, што на ўсіх факультэтах ідзе падрыхтоўка да 70-гадовага юбілею МДЛУ, то бок 45-годдзя Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў і 25–годдзя Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта?

Адказ на гэта пытанне для аўтара гэтых радкоў, большая частка працоўнай біяграфіі якога трывала знітавана толькі з нашай установай вышэйшай адукацыі, можа гучаць так.

Кажучы дакладна, МДЛУ – гэта:

- самастойная вышэйшая навучальная ўстанова, якая пачала сваю гісторыю з верасня 1948 года ў складзе трох факультэтаў – англійскай, нямецкай і французскай моў;

- вядучая ўстанова вышэйшай адукацыі, уключаная з кастрычніка 1993 года ў статусе ўніверсітэта ў нацыянальную сістэму адукацыі Рэспублікі Беларусь;

- прызнаны ў нашай краіне і за яе межамі навуковы, педагагічны і адукацыйны цэнтр навучання 22 замежным мовам;

- родны дом, любы кут і малая радзіма для інязаўцаў усіх пакаленняў.

Шчыра жадаю студэнтам, выкладчыкам і супрацоўнікам універсітэта, ветэранам, сябрам і заўзятарам МДЛУ:

- упэўнена крочыць у будучыню, марыць пра лепшае і дасягаць яго з апорай на здабыткі, традыцыі і памяць;

- заўсёды ганарыцца нашай любай Alma-mater;

- з годнасцю прамаўляць назвы Мінскага іняза, цяперашняга лінгвістычнага ўніверсітэта;

- штодня жыць, вучыцца і працаваць у імя нашага 70-гадовага юбіляра!

Шчыра Ваш Сяргей Новікаў – загадчык кафедры гісторыі, сусветнай культуры і турызму





События

18 мая 2016